Беларусь: Вызваленне 250 палітычных вязняў — важны крок, але гэта не справядлівасць
Рэагуючы на вызваленне 250 чалавек, зняволеных у Беларусі па палітычна матываваных абвінавачваннях, уключаючы праваабаронцаў Марфу Рабкову і Насту Лойку, у межах пагаднення з ЗША, дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс заявіла:«Хоць вызваленне сотняў людзей, несправядліва зняволенных на падставе палітычна матываваных абвінавачвань, з’яўляецца станоўчым крокам, яго нельга ўспрымаць як пабеду справядлівасці. Марфа Рабкова, Наста Лойка, Валянцін Стэфановіч і іншыя не павінны былі правесці ў зняволенні аніводнага дня. Свабода ніколі не павінна станавіцца прадметам геапалітычнага таргу людзьмі. Справядлівасць не будзе дасягнута да таго часу, пакуль вінаватыя ў іх незаконным пазбаўленні волі не будуць прыцягнутыя да адказнасці».«Улада Беларусі павінна неадкладна і без умоў вызваліць усіх, хто застаецца за кратамі выключна за ажыццяўленне сваіх правоў чалавека, адмяніць вынесеныя ім прысуды і пакласці канец сістэмным рэпрэсіям супраць крытыкаў урада. Далейшыя рэпрэсіі, уключаючы арышты і турэмныя зняволенні, якія мы працягваем назіраць, недапушчальныя», — падкрэсліла яна.

