Інфармацыя пра даступнасць вэб-сайту

Amnesty International імкнецца забяспечыць, каб выкарыстанне вэб-сайту было даступным для ўсіх карыстальнікаў. Паляпшэнне нашага сайта для ўсіх карыстальнікаў з’яўляецца няспынным працэсам, і мы вітаем зваротную сувязь пра рэчы, якія мы можам палепшыць.

Адпаведнасць стандартам WCAG

Amnesty.org часткова адпавядае ўзроўню адпаведнасці АА паводле Кіраўнічых прынцыпаў даступнасці вэб-кантэнту (WCAG). Улічваючы вялікую колькасць старонак і дакументаў на нашым сайце, працэс паляпшэння адпаведнасці стандартам даступнасці працягваецца.  

Функцыі вэб-сайту, якія падтрымліваюць даступнасць

  • Навігацыя па сайце магчымая з дапамогай клавіятуры, а на ўсіх старонках даступная спасылка “Перайсці да асноўнага кантэнту”.
  • Каб спрыяць навігацыі з выкарыстаннем дапаможных тэхналогіяў створаныя арыентыры ARIA.
  • На большасці старонак карыстальнікі могуць без аніякіх праблемаў павялічыць або істотна павялічыць памер тэксту свайго браўзеру.

Вядомыя праблемы

  • Загалоўкі старонак не заўсёды высвечваюцца ўзгодненым або іерархічным спосабам.
  • Большасць PDF-файлаў на amnesty.org толькі часткова адпавядаюць стандартам даступнасці WCAG і PDF/UA. 
  • Некаторыя выявы маюць дрэнны кантраст колераў або не праглядаюцца ў тэксце.
  • На некаторых выявах адсутнічае альтэрнатыўны тэкст. Гэтая праблема больш прысутнічае на старых вэб-старонках.  
  • Некаторыя відэа не маюць аўдыёапісанняў.
  • Невялікая колькасць відэа не мае подпісаў, субтытраў або транскрыптаў. У іншых выпадках яны аўтаматычна ствараюцца, што можа паўплываць на дакладнасць даступных апісанняў.  
  • Большая частка кантэнту нашага сайта не напісаная з выкарыстаннем простай англійскай мовы і патрабуе прасунутага ўзроўню чытання.
  • Частка ўбудаванага кантэнту са старонніх платформаў не такая даступная, як іншы кантэнт вэб-сайту. Гэты ўбудаваны кантэнт змяшчае інфаграфіку, відэа і аўдыё. Праблемы з даступнасцю ўбудаванага кантэнту больш заўважныя на старых вэб-старонках. Цяпер мы імкнёмся скараціць выкарыстанне ўбудаванага кантэнту трэціх бакоў, асабліва з менш даступных платформаў.
  • Гл. https://github.com/amnestywebsite/humanity-theme/issues?q=is%3Aopen+is%3Aissue+label%3Aaccessibility , каб пабачыць спіс пытанняў тэхнічнай даступнасці, над якімі мы зараз працуем.

Зваротная сувязь

Калі ў вас узніклі праблемы з пэўнай старонкай і вам трэба дапамога, звяжыцеся з намі.