Палітыка канфідэнцыйнасці

Уводзіны

Amnesty International доўгі час выступала за права на недатыкальнасць прыватнага жыцця і супраць незаконнага назірання і ўмяшання. Мы гэтак жа дбаем пра тое, як мы апрацоўваем асабістую інфармацыю, якой людзі дзеляцца з намі.

Дадзеная палітыка тлумачыць, якую асабістую інфармацыю мы збіраем, чаму мы яе выкарыстоўваем, юрыдычныя прычыны, на якія мы абапіраемся для збору і захоўвання вашай асабістай інфармацыі, з кім мы ёю абменьваемся, як доўга мы яе захоўваем і правы, якія вы маеце. Мы напісалі яе простай мовай для больш зручнага выкарыстання.

Дадзеная палітыка распаўсюджваецца на асабістую інфармацыю, якая апрацоўваецца Amnesty International Limited (Міжнародным сакратарыятам руху Amnesty International) праз www.amnesty.org  і іншыя вэб-сайты, якія кіруюцца і адмініструюцца Міжнародным сакратарыятам, на анлайн-сістэмы, анкеты, кампаніі, адукацыйную дзейнасць, старонкі ахвяраванняў, анкеты наконт зацікаўленасцяў сяброў, працэсы рэкрутавання і іншыя публічныя сэрвісы, якія мы ажыццяўляем.

Калі мы кажам “Amnesty International”, “мы”, “нас”, “нам” або “нашы”, мы маем на ўвазе Amnesty International Limited, асноўную дзейную кампанію Міжнароднага сакратарыяту Amnesty International (https://www.amnesty.org/en/who-we-are/). Amnesty International Limited зарэгістраваная ў Англіі і Уэльсе як кампанія з абмежаванай адказнасцю пад нумарам 01606776.

Amnesty International з’яўляецца кантралёрам асабістай інфармацыі, якая ахопліваецца дадзенай палітыкай. Гэта азначае, што мы вырашаем, чаму і як выкарыстоўваецца гэтая інфармацыя. Нашы кантакты знаходзяцца ў канцы дадзенага тэксту. Вы можаце звязацца з намі па пошце, электроннай пошце або па тэлефоне, калі ў вас ёсць пытанні або вы хочаце рэалізаваць свае правы на канфідэнцыйнасць.

Некаторыя раздзелы, структуры або партнёрскія арганізацыі Amnesty International могуць мець уласную палітыку канфідэнцыйнасці. Дадзеная палітыка не замяняе іхную палітыку канфідэнцыйнасці, калі іншая арганізацыя з’яўляецца кантралёрам вашай інфармацыі.

Асабістая інфармацыя, якую мы збіраем

Асабістая інфармацыя, якую мы збіраем, залежыць ад таго, як вы вырашыце ўзаемадзейнічаць з намі. Вы можаце выкарыстоўваць усе старонкі нашых вэб-сайтаў, не паведамляючы нам, хто вы. Мы па-ранейшаму можам збіраць тэхнічную інфармацыю, напрыклад, ваш IP-адрас, інфармацыю пра прыладу і файлы cookie або аналагічную тэхнічную інфармацыю.

Мы збіраем асабістую інфармацыю, калі вы:

  • падпісваеце петыцыю, бярэце ўдзел у анлайн-акцыі або далучаецеся да кампаніі;
  • выказваеце зацікаўленасць далучыцца да Amnesty International або стаць яе міжнародным сябрам;
  • робіце нам ахвяраванне або іншую аплату;
  • падпісваецеся на абнаўленні, падзеі, інфармацыю пра зборы сродкаў або іншыя паведамленні ад нас;
  • падпісваецеся на нашы курсы па адукацыі ў сферы правоў чалавека
  • удзельнічаеце ў іншых анлайн-кампаніях або дзеяннях, напрыклад, у Дэкодэры Amnesty International
  • падаеце заяўку на працу, магчымасць валанцёрства, стажыроўку або аналагічную ролю ў нас;
  • кантактуеце з намі, робіце запыт, падаеце скаргу або рэалізуеце свае правы на канфідэнцыйнасць; або
  • выкарыстоўваеце нашы вэб-сайты, электронныя лісты, анкеты, старонкі ў сацыяльных сетках або іншыя інтэрнэт-сэрвісы.

Асабістая інфармацыя, якую мы збіраем, можа ўключаць наступнае:

  • ваша імя, узрост або ўзроставы дыяпазон, адрас, адрас электроннай пошты і нумар тэлефону;
  • ваша краіна знаходжання, мова, перавагі пры камунікаванні і зацікаўленасць аспектамі дзейнасці Amnesty International;
  • інфармацыя, якую вы прадстаўляеце пры падпісанні петыцыяў, акцыях у рамках кампаніі, анкетах наконт зацікаўленасцяў сяброў, рэгістрацыі на курсы, апытаннях, запытах або скаргах;
  • інфармацыя пра ахвяраванні і аплаты, у тым ліку сума ахвяравання, дата, статус аплаты і яе рэквізіты. Дэталі карткі шыфруюцца нашымі староннімі пастаўшчыкамі плацежных паслугаў. Amnesty International не захоўвае поўныя даныя вашай карткі;
  • тэхнічная інфармацыя, напрыклад, IP-адрас, тып прылады, тып браўзера, аперацыйная сістэма, старонкі, наведаныя спасылкі, націснутыя спасылкі, дата і час наведванняў, прыблізнае месцазнаходжанне, атрыманае з тэхнічных даных, ідэнтыфікатары файлаў cookie і аналагічныя інтэрнэт-ідэнтыфікатары, могуць збірацца намі і збіраюцца нашымі староннімі пастаўшчыкамі плацежных паслугаў у адпаведнасці з іх правіламі і стандартамі. Amnesty International не нясе адказнасці за палітыку канфідэнцыйнасці старонніх пастаўшчыкоў;
  • інфармацыя пра прыём на працу, напрыклад, ваша заяўка, рэзюмэ, суправаджальны ліст, гісторыя занятасці, кваліфікацыя, рэкамендацыі, нататкі з інтэрв’ю, вынікі ацэнкі, інфармацыя пра права на працу і інфармацыя, неабходная для кіравання працэсам прыёму на працу;
  • адмыслова абароненая інфармацыя, калі вы вырашыце ёю падзяліцца, калі ваша ўзаемадзеянне з намі можа раскрыць або падказаць яе, або калі для нас сэнсоўна і законна выкарыстоўваць яе. Яно можа ахопліваць інфармацыю пра расавае або этнічнае паходжанне, палітычныя погляды або перакананні, рэлігію або веравызнанне, сяброўства ў прафсаюзах, стан здароўе, інваліднасць, сексуальнае жыццё або сексуальную арыентацыю; і
  • інфармацыя пра крымінальны злачынствы, калі яна мае значэнне ў працэсе рэкрутавання, забеспячэння захадаў перасцярогі, прадухілення махлярства, юрыдычных прэтэнзіяў, юрыдычных абавязкаў або іншай законнай мэты.

Мы просім толькі неабходную нам інфармацыю. Калі прадстаўленне інфармацыі з’яўляецца неабавязковым, мы выразна гэта падкрэсліваем, дзе толькі магчыма. Калі вы не падасце нам інфармацыю, неабходную для аказання паслугі, апрацоўкі ахвяравання, ацэнкі заяўкі або выканання юрыдычных патрабаванняў, мы не зможам зрабіць згаданыя рэчы.

Нашы вэб-сайты выкарыстоўваюць файлы cookie і падобныя тэхналогіі. Гэта могуць быць дробныя файлы, пікселі, тэгі і лакальнае сховішча. Яны дапамагаюць вэб-сайтам працаваць, запамінаць выбар, разумець, як людзі выкарыстоўваюць нашы паслугі, вымяраць эфектыўнасць кампаніяў, паляпшаць кантэнт і, дзе гэта дазволена, падтрымліваць рэкламу або дзейнасць па зборы сродкаў.

Некаторыя файлы cookie неабходныя для працы нашага сайта. Іншыя – неабавязковыя. У выпадку, калі гэтага патрабуе закон, мы просім вашай згоды перад усталяванне дадатковых файлаў cookie або аналагічных тэхналогіяў. Вы можаце змяніць свой выбар праз інструменты кіравання файламі cookie на нашых вэб-сайтах або праз налады браўзера.

Файлы cookie і падобныя тэхналогіі могуць збіраць IP-адрасы, ідэнтыфікатары прылад, інфармацыю пра браўзер, прагледжаныя старонкі, націснутыя спасылкі і іншую інфармацыю пра актыўнасць у інтэрнэце. Частка гэтай інфармацыі можа перадавацца аналітычным або рэкламным платформам ці платформам сацыяльных сетак у залежнасці ад вашага выбару і ўжыванай тэхналогіі. Калі файлы cookie, пікселі або падобныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца для рэкламы, вымярэння аўдыторыі або міжсайтавага адсочвання, мы выкарыстоўваем іх толькі там, дзе гэта дазволена законам і ў адпаведнасці з вашым выбарам файлаў cookie.

Для больш падрабязнай інфармацыі, у тым ліку пра тыпы файлаў cookie, якія мы выкарыстоўваем, і як імі кіраваць, чытайце нашу Палажэнне пра файлы cookie (https://www.amnesty.org/be/cookie-statement/).

Як мы выкарыстоўваем вашу асабістую інфармацыю і нашы законныя падставы

Закон аб абароне даных кажа, што нам патрэбная законная падстава для выкарыстання асабістай інфармацыі. Мы выкарыстоўваем розныя законныя падставы ў залежнасці ад мэты і тыпу інфармацыі.

Мы выкарыстоўваем вашу асабістую інфармацыю ў мэтах, пералічаных ніжэй:

Правядзенне анлайн-кампаніяў і адукацыйнай дзейнасці

Для арганізацыі петыцыяў, акцыяў праз электронную пошту, кампаніяў і анлайн-актыўнасці, а таксама для адпраўкі вашых зваротаў вызначанаму атрымальніку, калі гэта з’яўляецца часткай кампаніі. Звычайна мы абапіраемся на вашу згоду, нашы законныя інтарэсы ў прасоўванні правоў чалавека або на тое і другое ў залежнасці ад тыпу дзеяння. Калі пэўная інфармацыя з’яўляецца адмыслова абароненай або калі ваш удзел можа раскрыць ці падказаць адмыслова абароненую інфармацыю, мы таксама абапіраемся на адпаведныя спецыяльныя ўмовы, такія як выразная згода, інфармацыя, якую вы відавочна апублікавалі, істотныя грамадскія інтарэсы або іншая дарэчная ўмова ў адпаведнасці з законам аб абароне даных, у залежнасці ад кантэксту.

Для правядзення адукацыйных курсаў у сферы правоў чалавека, падзеяў або аказання іншых паслугаў, на якія вы рэгіструецеся. Мы абапіраемся на дамову, крокі, што папярэднічаюць заключэнню дамовы, згоду, калі гэта дарэчы, і законныя інтарэсы ў аказанні і паляпшэнні такіх паслугаў.

Рэагаванне на вашы паведамленні

Для адказаў на вашы запыты, скаргі і просьбы. Мы абапіраемся на нашы законныя інтарэсы ў рэагаванні на звароты людзей і на юрыдычны абавязак, калі закон патрабуе ад нас рэагавання або вядзення ўліку.

Актуалізацыя інфармацыі пра кампаніі

Для адпраўкі актуалізаванай інфармацыі пра кампаніі, просьбаў пра збор сродкаў, інфармацыйных бюлетэняў і іншых маркетынгавых паведамленняў. Мы абапіраемся на згоду там, дзе гэта патрабуецца, і можам абапірацца на законныя інтарэсы там, дзе гэта дазваляе закон. Вы можаце адмовіцца ў любы момант.

Сяброўства

Для адказаў на выказаную вамі зацікаўленасць у далучэнні да Amnesty International і адміністравання міжнароднага сяброўства ў адпаведных выпадках. Мы абапіраемся на дамову, крокі, што папярэднічаюць заключэнню дамовы, законныя інтарэсы і, калі дарэчы, юрыдычны абавязак.

Збор сродкаў

Для апрацоўкі ахвяраванняў і іншых плацяжоў, для адпраўкі квітанцыяў, кіравання плацежнымі запісамі і прадухілення махлярства. Мы абапіраемся на дамову, юрыдычны абавязак і законныя інтарэсы. Мы таксама можам выкарыстоўваць плацежную інфармацыю для выканання фінансавых, падатковых, аўдытарскіх патрабаванняў і патрабаванняў па барацьбе з адмываннем грошай

Рэкрутаванне

Для ацэнкі і апрацоўкі заявак на працаўладкаванне, валанцёрства, стажыроўкі і падобныя рэчы. Мы абапіраемся на крокі, які папярэднічаюць заключэнню дамовы, дамовы, юрыдычныя абавязкі і законныя інтарэсы для справядлівага і эфектыўнага набору прыдатных людзей.

Для забеспячэння разнастайнасці, інклюзіўнасці і роўных магчымасцяў пры ажыццяўленні набору. Мы звычайна выкарыстоўваем ананімную або агрэгаваную інфармацыю, дзе гэта толькі магчыма. Калі мы выкарыстоўваем ідэнтыфікавальную адмыслова абароненую інфармацыю, мы абапіраемся на выразную згоду або іншую дарэчную ўмову ў адпаведнасці з законам аб абароне даных, напрыклад, на істотныя грамадскія інтарэсы для маніторынгу роўнасці  ў адпаведных выпадках.

Абароны і паляпшэнне нашых інтэрнэт-сэрвісаў

Для забеспячэння бяспекі нашых вэб-сайтаў, сістэмаў, людзей і інфармацыі, у тым ліку для прадухілення злоўжыванняў, махлярства, кіберінцыдэнтаў і несанкцыянаванага доступу. Мы абапіраемся на законныя інтарэсы і, дзе дарэчы, на юрыдычныя абавязкі.

Для аналізу і паляпшэння нашых вэб-сайтаў, кампаніяў, паслугаў і сувязяў з грамадскасцю. Мы абапіраемся на законныя інтарэсы і, калі гэта патрабуецца, на згоду на дадатковыя файлы cookie або падобныя тэхналогіі.

Выкананне юрыдычных і адміністрацыйных патрабаванняў

Для абмену інфармацыяй у рамках руху Amnesty International і з пастаўшчыкамі паслугаў, калі гэта неабходна для выканання нашай працы. Мы абапіраемся на законныя інтарэсы, дамову, юрыдычны абавязак або згоду ў залежнасці ад кантэксту.

Для ўстанаўлення, ажыццяўлення або абароны ад юрыдычных прэтэнзіяў, выканання судовых пастановаў, адказу на законныя запыты ўладаў і выкананне нарматыўных або юрыдычных абавязкаў. Мы абапіраемся на юрыдычныя абавязкі, законныя інтарэсы і, дзе дарэчы, на грамадскія інтарэсы або ўмовы юрыдычных прэтэнзіяў.

У рэдкіх выпадках мы можам выкарыстоўваць асабістую інфармацыю, калі гэта неабходна для абароны чыіх-небудзь жыццёва важных інтарэсаў, напрыклад, у выпадку надзвычайнай сітуацыі або для адстойвання важных грамадскіх інтарэсаў, прызнаных законам.

Адмыслова абароненая інфармацыя і інфармацыя пра крымінальнае злачынства

Адмыслова абароненая інфармацыя патрабуе дадатковай абароны. Некаторыя спосабы ўзаемадзеяння з намі могуць раскрываць або падказваць канфідэнцыйную інфармацыю пра вас, напрыклад, вашы палітычныя меркаванні, перакананні, зацікаўленасць удзелам у адмысловых кампаніях, прыярытэтная тэматыка правоў чалавека, асабісты досвед, стан здароўя, інваліднасць, этнічная прыналежнасць, рэлігія або веравызнанне, сексуальнае жыццё або сексуальная арыентацыя. Напрыклад, гэта можа адбыцца, калі вы падпісваеце петыцыю, далучаецеся да кампаніі, кантактуеце з намі па праблеме правоў чалавека, паведамляеце нам пра свае асабістыя акалічнасці, бярэце ўдзел у дзейнасці, падаеце заяўку на нейкую пазіцыю або вырашаеце прадставіць інфармацыю пра разнастайнасць.

Мы выкарыстоўваем адмыслова абароненую інфармацыю толькі тады, калі гэта дарэчы, неабходна і прапарцыйна, і толькі тады, калі ў нас ёсць законная падстава і спецыяльная ўмова ў адпаведнасці з GDPR (Агульны рэгламент абароны персанальных даных) Вялікабрытаніі, GDPR ЕС або іншым дзейным законам аб абароне даных. У залежнасці ад кантэксту гэта можа ўключаць вашу выразную згоду, закон аб занятасці і сацыяльнай абароне, істотныя грамадскія інтарэсы, маніторынг роўнасці, жыццёва важныя інтарэсы, інфармацыю, якую вы відавочна ўпублічнілі, юрыдычныя прэтэнзіі або іншае дарэчная ўмова ў адпаведнасці з законам аб абароне даных.

Мы прызнаем, што інфармацыя пра вашу падтрымку Amnesty International, ваш удзел у кампаніях, петыцыях або акцыях, а таксама праблемы з правамі чалавека, якія вы ўздымаеце, можа быць адчувальнай, асабліва там, дзе яна можа раскрываць палітычныя меркаванні, перакананні, атаясамленні або рызыкі для вас ці іншых. Мы ўлічваем гэта пры прыняцці рашэння пра тое, якую інфармацыю збіраць, як яе выкарыстоўваць, з кім дзяліцца, як доўга яе захоўваць і якія гарантыі прымяняць.

Калі інфармацыя можа стварыць пэўныя рызыкі для некаторых асобаў, такіх як удзельнікі кампаніі, прыхільнікі, скаржнікі, праваабаронцы, сведкі, уразлівыя людзі або людзі ў краінах або сітуацыях з больш высокай рызыкай, мы можам ужыць дадатковыя захады перасцярогі, такія як абмежаванне доступу, абмежаванне абмену, мінімізацыя сабранай інфармацыі або выкарыстанне ананімнай або псеўданімізаванай інфармацыі, дзе гэта дарэчы.

Інфармацыя пра крымінальнае злачынства таксама патрабуе дадатковай абароны. Мы выкарыстоўваем яе толькі тады, калі гэта дазваляецца законам і дзе гэта дарэчы, прапарцыйна і неабходна. Гэта можа ўключаць праверкі рэкрутавання, забеспячэння захадаў перасцярогі, прадухіленне махлярства, юрыдычныя абавязкі, нарматыўныя патрабаванні або юрыдычныя прэтэнзіі.

Маркетынг і збор сродкаў

Мы хочам, каб нашыя інфармацыйная палітыка былі карыснай і паважлівай. Мы можам звязацца з вамі наконт кампаніяў у абарону правоў чалавека, акцыяў, падзеяў, адукацыйных магчымасцяў, збору сродкаў, сяброўства і спосабаў падтрымкі нашай працы.

Мы будзем прасіць вашу згоду перад адпраўкай па электроннай пошце маркетынгавых лістоў або інфармацыі пра збор сродкаў ці аналагічных электронных паведамленняў, калі закон патрабуе такой згоды. Там, дзе закон дазваляе нам абапірацца на законныя інтарэсы, мы ўсё адно дадзім вам ясныя спосабы сказаць “не”.

Мы можам выкарыстоўваць абмежаваную інфармацыю пра вас, напрыклад, пра вашу краіну, мову, камунікацыйныя перавагі, папярэднія ўзаемадзеянні, гісторыю ахвяраванняў, зацікаўленасці адносна ўдзелу ў кампаніях або ўзаемадзеянне праз вэб-сайт, каб дапамагчы зрабіць нашы паведамленні больш актуальнымі і пазбегнуць адпраўкі непатрэбных лістоў. Мы наўмысна не выкарыстоўваем адмыслова абароненую інфармацыю, дзіцячую інфармацыю або інфармацыю пра ўразлівых асобаў для маркетынгу, збору сродкаў або мэтавых паведамленняў на аўдыторыю, калі гэта не дазваляецца законам і не дзейнічаюць адпаведныя захады перасцярогі.

Вы можаце адмовіцца ад падпіскі або змяніць свае прэферэнцыі ў любы момант. Вы можаце націснуць на спасылку адмовы ад падпіскі ў нашых электронных лістах, выбраць для сябе любыя прэферэнцыі з дапамогай нашых сэрвісаў або звязацца з намі праз кантакты, пазначаныя напрыканцы дадзенага тэксту. Вы таксама можаце запярэчыць супраць выкарыстання намі вашай асабістай інфармацыі для наўпроставага маркетынгу, у тым ліку і супраць звязанага з гэтым прафілявання. Калі вы выкажаце сваё пярэчанне, мы спынім выкарыстанне вашай асабістай інфармацыі ў гэтых мэтах.

Калі вы адмовіцеся ад маркетынгавых паведамленняў і інфармацыі пра збор сродкаў, мы ўсё яшчэ можам звязацца з вамі ў рамках сэрвісных паведамленняў. Напрыклад, мы можам адпраўляць квітанцыі, адказваць на запыты, даваць інфармацыю пра адукацыйны курс або пададзеную заяўку ці дасылаць важную інфармацыю пра вашы ўзаемадачыненні з намі.

Ці мы дзелімся вашай асабістай інфармацыяй

Мы не прадаем вашу асабістую інфармацыю. Мы дзелімся ёю толькі тады, калі ў нас ёсць адпаведныя падставы і належныя гарантыі.

Мы можам дзяліцца асабістай інфармацыяй з:

  • іншымі часткамі глабальнага руху Amnesty International, у тым ліку з нацыянальнымі секцыямі, структурамі і звязаныя з імі арганізацыямі, калі гэта дапамагае нам праводзіць кампаніі, рэагаваць на вашу зацікаўленаcць далучыцца да Amnesty International, падтрымліваць ўзаемадзеянне на месцах або пашыраць нашу праваабарончую працу;
  • пастаўшчыкамі паслугаў, якія апрацоўваюць інфармацыю для нас, такімі як пастаўшчыкі хостынгу вэб-сайтаў, ІТ-правайдары, пастаўшчыкі электроннай пошты і іншых спосабаў камунікавання, апрацоўшчыкі ахвяраванняў і плацяжоў, пастаўшчыкі курсаў, рэкрутынгавыя платформы, пастаўшчыкі аналітыкі і пастаўшчыкі сэрвіснай падтрымкі;
  • банкамі, пастаўшчыкамі плацежных паслугаў, адпаведнымі фінансавымі ўстановамі і сэрвісамі па прадухіленні махлярства або праверцы, калі гэта неабходна для апрацоўкі плацяжоў, прадухілення махлярства або барацьбы з падазронымі ашуканскімі аперацыямі;
  • цэнтрамі рэкрутынгу, арбітрамі, агентамі па праверцы інфармацыі пра досвед і стаж, калі гэта дарэчы і законна, а таксама з іншымі арганізацыямі, якія ўдзельнічаюць у працэсе набору;
  • з платформамі – аналітыкі, файлаў cookie, рэкламнымі і сацыяльных медыя – калі гэта дазваляецца законам і адпавядае абраным вамі прэферэнцыям. Гэта тычыцца інструментаў працы з карыстальніцкай аўдыторыі або іншых падобных рэчаў, дзе такая інфармацыя, як адрас электроннай пошты, можа быць надзейным спосабам, каб падзяліцца кантэнтам Amnesty International сярод яе цяперашніх або патэнцыйных прыхільнікаў. Мы выкарыстоўваем гэтыя інструменты толькі тады, калі ў нас ёсць законная падстава і, пры неабходнасці, згода на файлы cookie або на маркетынг. Мы не прадаем вашу асабістую інфармацыю і наўмысна не выкарыстоўваем дзіцячую інфармацыю, адмыслова абароненую інфармацыю або інфармацыю пра ўразлівых асобаў у інструментах працы з карыстальніцкай аўдыторыі і іншых спосабах адраснага ўздзеяння, калі гэта не дазваляецца законам і не дзейнічаюць адпаведныя захады перасцярогі.
  • прафесійнымі кансультантамі, страхоўшчыкамі, аўдытарамі і арганізацыямі, якія падтрымліваюць працу па кіраванні, фінансаванні, змяншэнні рызыкі, прававым забеспячэнні або выкананні працэдураў; і
  • судамі, рэгулятарамі, праваахоўнымі органамі, органамі дзяржаўнай улады ці іншымі староннімі асобы, калі гэтага патрабуе закон, калі нам трэба абараняць правы, асабістую недатыкальнасць або бяспеку або калі раскрыццю інфармацыі няма разумных абмежаванняў.

Калі мы абменьваемся інфармацыяй з іншай арганізацыяй руху Amnesty International, якая выкарыстоўвае яе ў якасці асобнага кантралёра, гэтая арганізацыя нясе адказнасць за тое, як яна яе выкарыстоўвае, і можа мець ўласную палітыку канфідэнцыйнасці інфармацыі.

Калі пастаўшчыкі паслугаў апрацоўваюць асабістую інфармацыю для нас, мы патрабуем ад іх выкарыстоўваць яе толькі паводле нашых інструкцыяў, захоўваць яе ў бяспецы і адпавядаць патрабаванням абароны даных. Некаторыя арганізацыі, з якімі мы дзелімся інфармацыяй, такія як рэкламныя, аналітычныя платформы або платформы сацыяльных сетак, таксама могуць выкарыстоўваць асабістую інфармацыю ў сваіх мэтах у якасці асобных кантралёраў у залежнасці ад сэрвісу і вашых наладаў у іх. Калі гэта адбываецца, яны нясуць адказнасць за тое, як яны выкарыстоўваюць вашу інфармацыю ў адпаведнасці з уласнай палітыкай канфідэнцыйнасці інфармацыі.

Міжнародная перадача інфармацыі

Amnesty International – гэта глабальны рух. Мы і арганізацыі, з якімі мы працуем, можам апрацоўваць асабістую інфармацыю ў краінах па-за межамі Вялікабрытаніі, Еўрапейскай эканамічнай прасторы або краіны, дзе вы жывяце.

Калі мы перадаем асабістую інфармацыю на міжнародным узроўні, мы робім захады па яе абароне. Там, дзе дзейнічаюць GDPR Вялікабрытаніі або GDPR ЕС мы выкарыстоўваем правамоцны механізм перадачы інфармацыі. Ён можа быць у форме палажэння аб адэкватнасці або рашэння аб адэкватнасці, стандартных кантрактных палажэнняў, дадатку да міжнароднай перадачы даных Вялікабрытаніі, пагаднення аб міжнароднай перадачы даных ці іншых законных гарантыяў або выключэнняў, прадугледжаных заканадаўствам аб абароне даных.

Калі мы абменьваемся інфармацыяй з іншай часткай руху Amnesty International з па-за межаў Вялікабрытаніі або ЕЭП, мы выкарыстоўваем адпаведныя механізмы, каб інфармацыя апрацоўвалася паводле стандарту, які адпавядае дзейнаму заканадаўству аб абароне даных.

Староннія сайты і ўбудаваны кантэнт

Нашы вэб-сайты могуць спасылацца на сайты, праграмы або ўбудаваны кантэнт трэціх бакоў. Гэта могуць быць вэб-сайты або прыкладанні, якімі кіруюць секцыі Amnesty International, звязаныя з імі арганізацыі або іншыя трэція асобы. Дадзеная палітыка не распаўсюджваецца на паслугі, якія мы не кантралюем, такія як іншыя сайты руху Amnesty International, якія не кіруюцца, не належаць і не адмініструюцца Міжнародным сакратарыятам. Гэтыя арганізацыі могуць мець уласную палітыку канфідэнцыйнасці.

Дзеці і моладзь

Нашы вэб-сайты, кампаніі і дзейнасць спецыяльна не прызначаныя для дзяцей, але мы прызнаем, што дзеці і моладзь могуць быць задзейнічанымі і падтрымліваць нашу працу.

Калі вам не споўнілася 13 гадоў, вы не павінны прадстаўляць нам асабістую інфармацыю, калі толькі нехта з бацькоў або апекуноў не далі на гэта згоду.

Калі вам ад 13 да 18 гадоў, вы можаце браць удзел у нашых кампаніях і дзейнасці, але мы заклікаем вас задзейнічаць кагосьці з бацькоў або апекуноў перш, чым падаваць асабістую інфармацыю. Мы са свайго боку таксама можам ужываць дадатковыя перасцярогі, калі вы гэта зробіце.

Калі мы абапіраемся на згоду на выкарыстанне персанальных даных, мы робім разумныя захады, каб пераканацца, што згода сапраўдная. Гэта можа быць запыт згоды або праверка наяўнасці згоды з боку кагосьці з бацькоў ці апекуноў у выпадку неабходнасці.

Мы праяўляем асаблівую асцярожнасць пры апрацоўцы персанальных даных дзяцей. У прыватнасці, мы:

  • збіраем і выкарыстоўваем толькі неабходныя і прапарцыйныя персанальныя даныя;
  • падаем інфармацыю пра канфідэнцыйнасць ясным і адпаведным узросту спосабам;
  • бярэм пад увагу найлепшыя інтарэсы дзіцяці;
  • ужываем дадатковыя перасцярогі, калі дзеці бяруць удзел у нашых кампаніях, адукацыйнай дзейнасці, падзеях і узаемадзеяннях;
  • не выкарыстоўваем персанальныя даныя дзяцей для прафілявання або маркетынгу, калі гэта можа быць несправядлівым, зманлівым або недарэчным.

У некаторых выпадках мы можам запатрабаваць згоды кагосьці з бацькоў або апекуноў перад тым, як дазволіць дзіцяці ўдзельнічаць у пэўнай дзейнасці, або перад зборам ці выкарыстаннем іх персанальных даных. Мы таксама можам абмежаваць доступ да пэўных функцыяў, калі належныя перасцярогі не могуць быць уведзенымі.

Калі нам стане вядома, што мы сабралі персанальныя даныя дзіцяці без адпаведнай згоды, мы зробім захады па іх выдаленні як мага хутчэй.

Дзеці, бацькі і апекуны могуць звязацца з намі ў любы момант, каб задаць пытанні або скарыстацца сваімі правамі на абарону даных.

Бяспека

Мы выкарыстоўваем належныя тэхнічныя і арганізацыйныя захады для абароны асабістай інфармацыі. Гэтыя захады скіраваныя на захаванне інфармацыі ў бяспецы, каб яна была дакладнай і даступнай толькі для людзей, якія ў ёй маюць патрэбу. Гэта можа тычыцца кантралявання доступу, захоўвання інфармацыі, апрацоўкі плацяжоў, пастаўшчыкоў паслугаў і сістэмы бяспекі.

Мы таксама дбаем пра выкарыстанне бяспечных сістэмаў для апрацоўкі плацяжоў праз нашых пастаўшчыкоў плацежных паслугаў. Ніводная перадача даных праз інтэрнэт ніколі не можа быць цалкам бяспечнай. Але мы працуем над абаронай асабістай інфармацыі і рэагуем належным чынам, калі ўзнікае праблема бяспекі.

Як доўга мы захоўваем асабістую інфармацыю

Мы захоўваем асабістую інфармацыю толькі да таго часу, пакуль яна нам патрэбная для мэтаў, апісаных у дадзенай палітыцы. Потым мы выдаляем ці ананімізуем яе або захоўваем толькі тое, што нам трэба для юрыдычных, падсправаздачных, архіўных, навукова-даследчых або аналітычных мэтаў.

Працягласць захоўвання інфармацыі залежыць ад тыпу інфармацыі, чаму мы яе збіралі, ад таго, ці застаецеся вы задзейнічанымі ў нашу дзейнасць, ці патрэбна яна нам для аказання паслугі або кіравання ўзаемадачыненнямі, і ці трэба нам захоўваць яе па юрыдычных, фінансавых, аўдытарскіх, падатковых, нарматыўных, службовых, звязаных з захадамі перасцярогі, разбіральніцкіх або доказных прычынах.

Напрыклад, запісы ахвяраванняў могуць захоўвацца па фінансавых і аўдытарскіх прычынах. Магчыма, для разгляду заявак, адказу на запыты і абароны законных правоў трэба захоўваць звесткі пра рэкрутаванне. Інфармацыя пра вэб-сайт і файлы cookie можа захоўвацца на працягу больш кароткіх або больш працяглых перыядаў у залежнасці ад тэхналогіі і прызначэння, як тлумачыцца ў нашым Палажэнні пра файлы cookie.

Каб паважаць ваш выбар, мы можам захоўваць абмежаваныя звесткі пра адмову, калі вы адмовіцеся ад маркетынгавых паведамленняў або паведамленняў пра збор сродкаў. Мы таксама можам захоўваць абмежаваныя звесткі пра петыцыі, акцыі ў рамках кампаніі, ахвяраванні, скаргі або запыты на павагу правоў, калі гэта неабходна ў мэтах падсправаздачнасці, прававой, аўдытарскай або доказнай дзейнасці.

Незадаволеныя заяўкі на вакансіі будуць захоўвацца на працягу трох гадоў пасля завяршэння працэсу адбору, калі толькі ў канкрэтным выпадку не патрабуецца больш доўгі тэрмін або ён не дазволены законам.

Вашы правы на канфідэнцыйнасць

Персанальная інфармацыя, якую мы захоўваем пра вас, належыць вам. У залежнасці ад таго, дзе вы жывяце і як мы выкарыстоўваем вашу інфармацыю, вы можаце мець ніжэй пералічаныя правы ў адпаведнасці з GDPR Вялікабрытаніі, GDPR ЕС або іншымі дзейнымі законамі аб абароне даных.

  • быць паінфармаваным, як мы выкарыстоўваем вашу асабістую інфармацыю;
  • зрабіць запыт атрымаць копію асабістай інфармацыі, якую мы захоўваем пра вас;
  • папрасіць нас выправіць недакладную або няпоўную інфармацыю;
  • папрасіць нас выдаліць вашу інфармацыю;
  • папрасіць нас абмежаваць тое, як мы выкарыстоўваем вашу інфармацыю;
  • пярэчыць супраць таго, як мы выкарыстоўваем вашу інфармацыю, у тым ліку, дзе мы абапіраемся на законныя інтарэсы;
  • пярэчыць у любы момант супраць прамога маркетынгу, у тым ліку супраць паведамленняў па зборы сродкаў і звязанага з імі прафілявання;
  • папрасіць нас перадаць інфармацыю, якую вы нам далі, вам ці іншай арганізацыі, калі дзейнічае права на пераноснасць;
  • адклікаць згоду ў любы момант, калі мы абапіраемся на згоду. Гэта не паўплывае на тое, што мы ўжо зрабілі законна, перш чым вы адклікалі згоду; і
  • правы, звязаныя з аўтаматызаваным прыняццем рашэнняў і прафіляваннем, у адпаведных выпадках.

Гэтыя правы не з’яўляюцца абсалютнымі. Часам нам можа спатрэбіцца захоўваць або выкарыстоўваць інфармацыю, напрыклад, для выканання юрыдычнага абавязку, абароны правоў, разгляду скаргі або ўстанаўлення, ажыццяўлення або абароны ў рамках юрыдычных прэтэнзіяў. Калі мы не можам зрабіць тое, што ты просіце, мы па магчымасці растлумачым чаму.

Мы не прымаем рашэнні, заснаваныя выключна на аўтаматызаванай апрацоўцы, у тым ліку прафіляванні, якія выклікаюць прававыя наступствы або іншыя падобна значныя наступствы для вас, за выключэннем выпадкаў, калі мы паведамляем вам пра іншае і закон дазваляе нам гэта рабіць.

Палітыка канфідэнцыйнасці пры рэкрутынгу

Amnesty International імкнецца да адказнага абыходжання з асабістай інфармацыяй, сабранай у рамках рэкрутавання.

Мы выкарыстоўваем інфармацыю, якую вы прадстаўляеце ў сваёй заяўцы, для кіравання працэсам рэкрутавання і адбору. Гэта можа ўключаць ацэнку вашай прыдатнасці, арганізацыю сумоўя або ацэньвання, праверку прадстаўленай вамі інфармацыі, узаемадзеянне з вамі, прыняцце рашэнняў адносна вашай заяўкі, выкананне юрыдычных абавязкаў і абарону нашых законных правоў.

Мы можам выкарыстоўваць пастаўшчыкоў рэкрутынгавых паслугаў для дапамогі ў апрацоўцы заявак і звязаных з імі працэсаў. Мы не будзем раскрываць інфармацыю пра ваша рэкрутаванне іншым староннім асобам без належнай прычыны, напрыклад, вашай згоды, юрыдычнага патрабавання, патрэбаў адміністравання працэсу рэкрутавання, праверкі рэкамендацыяў, забеспячэння захадаў перасцярогі, юрыдычных прэтэнзіяў або іншай законнай падставы, прапісанай у дадзенай палітыцы.

Калі вы вырашыце прадставіць інфармацыю звязаную з разнастайнасцю і роўнымі магчымасцямі, такую як пол, узрост, сексуальная арыентацыя, рэлігія або веравызнанне, абавязкі па доглядзе, інваліднасць, этнічнае паходжанне або рэгіён паходжання, мы выкарыстоўваем яе для маніторынгу забеспячэння роўнасці, разнастайнасці і інклюзіўнасці. Мы выкарыстоўваем ананімную або агрэгаваную інфармацыю, дзе гэта магчыма.

Мы таксама можам апрацоўваць адмыслова абароненую інфармацыю і інфармацыю пра крымінальныя злачынствы, калі яна дарэчная для рэкрутавання і калі гэта дазваляецца законам. Гэта можа ўключаць маніторынг роўнасці, разумныя карэкціроўкі, праверку права на працу, забеспячэння захадаў перасцярогі, ацэнку прыдатнасці для пасады, юрыдычныя абавязкі або юрыдычныя прэтэнзіі.

Вам могуць папрасіць пацвердзіць дэкларацыю ў рамках вашай заяўкі. У дэкларацыі можа быць пазначана, што інфармацыя ў вашай заяўцы з’яўляецца праўдзівай і поўнай, што наўмысныя нязгадванні, фальсіфікацыя або скажэнне праўды могуць быць падставай для адхілення заяўкі або звальнення, што мы можам можа запытаць тлумачэнні адносна дэталяў прафесійнай дзейнасці, калі гэта дарэчы, і што мы можам апрацоўваць вашу асабістую інфармацыю ў адпаведнасці з правіламі канфідэнцыйнасці, выкладзенымі ў дадзенай палітыцы.

Як звязацца з намі або скарыстацца сваімі правамі

Калі вы хочаце скарыстацца сваімі правамі, задаць пытанне або выказаць занепакоенасць адносна дадзенай палітыкі, вы можаце звязацца з намі наступнымі спосабамі:

  • Па пошце: Amnesty International Limited, International Secretariat, 1 Easton Street, London, WC1X 0DW, UK.
  • Па электроннай пошце: [email protected]
  • Па тэлефоне: + 44 (0) 20 7413 5500

Скаргі

Калі вы незадаволеныя тым, як мы апрацоўваем вашу асабістую інфармацыю, звяжыцеся з намі праз прыведзеныя вышэй кантакты. Калі ласка, увядзіце дастатковую колькасць інфармацыі, каб мы маглі зразумець вашу скаргу. Мы пацвердзім атрыманне скаргаў на працягу 30 дзён. Мы прымем належныя меры для неадкладнага рэагавання на скаргі, будзем інфармаваць вас пра ход разгляду вашай скаргі і паведамім пра вынік.

Вы таксама маеце права звярнуцца са скаргай у наглядны орган па абароне даных. У Вялікабрытаніі гэта Бюро камісара па інфармацыі:

Калі GDPR ЕС прымяняецца адносна таго, як мы выкарыстоўваем вашу інфармацыю, вы таксама можаце звярнуцца ў наглядны орган у краіне ЕС, дзе вы жывяце, працуеце або дзе, на вашу думку, мела месца праблема.