Улады Беларусі павінны неадкладна і безумоўна вызваліць Марыю Калеснікаву і пакласці канец жорсткаму абыходжанню з ёй. Марыя Калеснікава – вядомая дзеячка апазіцыі і сімвал мірнага пратэсту 2020 года – утрымліваецца за кратамі з верасня 2020 года. Адміністрацыя папраўчай калоніі падвергла Марыю Калеснікаву жорсткаму абыходжанню, і яе здароўе пагоршылася. Ад сярэдзіны лютага ёй адмаўляюць у любых кантактах з сям’ёй і адвакатам, уключаючы званкі, лісты і спатканні.

