Беларусь: жудасны стан здароўя зняволенай праваабаронцы

Наста Лойка, беларуская праваабаронца, вязынка сумлення і адукатарка, павінна быць неадкладна вызваленая. Яна адбывае сямігадовы турэмны тэрмін, вынесены паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў у “распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы”, каб пакараць за яе праваабарончую дзейнасць. Паведамляецца, што ў зняволенні яна падлягае катаванням і іншым відам жорсткага абыходжання. Яна не атрымлівае ежы, якая забяспечвала б адэкватнае харчаванне, што згубна ўплывае на яе здароўе. Яна на шэсць месяцаў пераводзілі ў памяшканне камернага тыпу на працяглае адзіночнае зняволенне, што з’яўляецца катаваннем або іншым відам жорсткага, бесчалавечнага або прыніжальнага годнасць абыходжання або пакарання.

Choose a language to view report

Download PDF